Фестываль рэканструкцыі ад Сярэднявечча да Новага часу «Над Менкай» 🏹 📅 28 жніу́ня ⏰ 11:00 Зноў музей народнай архітэктуры і побыту стане пляцоўкай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Мерапрыемства «Над Менкай» – фестываль розных эпох, дзе вас чакаюць шматлікія клубы гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да клубаў рэканструкцыі XVII-XVIII стст. Пад час фестываля вы даведаеціся пра вайсковыя і свецкія традыцыі нашых продкаў, а таксама пазнаёміцеся з народным побытам, спевамі і танцамі XIX стагоддзя. Вас чакае: ⚔ўрачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю; ⚔лагер рэканструктараў; ⚔выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота»; ⚔кулінарнае спаборніцтва; ⚔конкурс касцюма; ⚔майстар-клас па беларускім спевам і танцам; ⚔майстар-клас па стральбе з лука, арбалета; ⚔майстар-клас па фехтаванню; ⚔экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры; ⚔галоўная падзея мерапрыемства – рэканструкцыя бітвы XVII стагоддзя; ⚔агнявое шоў. Кошт квіткоў: 👪 для дарослых – 15 руб.; 👫 для школьнікаў і студэнтаў (студэнцкі білет) – 8 руб.; 👶 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Сачыце за нашымі навінамі. Зусім хутка з'явіцца праграма фестывалю‼

Теги других блогов: фестиваль гісторыя рэканструкцыя